Беларусь разлічвае паставіць кропку ў дыскусіі з Літвой па АЭС ў лютым

4 октября 2018

Беларусь разлічвае паставіць кропку ў дыскусіі з Літвой па АЭС на сесіі Канвенцыі Эспо. Яна пройдзе ў лютым 2019 года ў Жэневе. Зараз прадстаўнікі дзвюх краін працуюць над падрыхтоўкай праекта двухбаковага міжурадавага пагаднення. Беларускі бок мяркуе, што прыцягненне да перамоў экспертаў з міжнародных арганізацый дапаможа дасягнуць кампраміснага рашэння.

Ія Малкіна, першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі: "Што датычыцца двухбаковага фармату супрацоўніцтва з нашымі суседзямі, то бачылі, на жаль, што недастаткова было экспертаў з двух ведамстваў, каб дасягнуць нейкага кампраміснага рашэння".

Нагадаем, першы энергаблок беларускай АЭС будзе ўведзены да канца 2019 года. Наша краіна разлічвае павялічыць экспарт электраэнергіі на рынак ЕАЭС.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя