Беларусь разлічвае атрымаць кампенсацыю за брудную нафту

26 февраля 2020
Беларусь разлічвае атрымаць ад Расіі больш за 61 мільён долараў у якасці кампенсацыі за "брудную" нафту, паведамляе "Белнафтахім". Напярэдадні краіны дамовіліся аб сумах пакрыццяў: за кожны "брудны" барэль наша краіна атрымае 15 долараў. А з улікам таго, што на Мазырскім заводзе перапрацавалі больш чым  паўмільёна тон сапсаванай сыравіны, агульная кампенсацыя  выліваецца ў дзясяткі мільёнаў долараў.  Разлікі правялі па такой жа тэхналогіі, якую выкарысталі іншыя "пацярпелыя" краіны. З імі Расія ўжо разлічылася. Нагадаем, форс-мажор з пастаўкамі здарыўся вясной  2019 года.