Беларусь разлічвае па выніках года павялічыць тавараабарот з Турцыяй да мільярда долараў

18 октября 2017
Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер Андрэй Кабякоў на сустрэчы з міністрам развіцця Турцыі Лютфі Элванам. Гэтая краіна - сярод нашых перспектыўных эканамічных партнёраў. Мінск зацікаўлены ў стварэнні зборачных вытворчасцяў і сумесным прасоўванні прадукцыі на рынкі Еўропы і Азіі. Такія перамовы ўжо вядуць Амкадор і Гомсельмаш. Новыя сумесныя праекты абмяркуюць і падчас візіту ў Беларусь прэм'ер-міністра Турцыі ў пачатку наступнага года.


Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя