Беларусь разлічвае на павелічэнне паставак агародніны і садавіны з Азербайджана

9 декабря 2021
Для Азербайджана добры патэнцыял для нарошчвання паставак у нашу краіну плодаагароднінай прадукцыі, асабліва з-за ўвядзення Беларуссю забароны на ўвоз шэрагу найменняў тавараў з тых дзяржаў, што ўвялі ў дачыненні да нас санкцыі. Гэта прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка заявіў на сённяшняй сустрэчы з паслом Азербайджана ў Беларусі. Ульві Бахшаліеў нядаўна ўзначаліў дыпмісію і вялікую ўвагу будзе надаваць нарошчванню двухбаковага тавараабароту. У мінулым складаным кавідным годзе ён дадаў да 440 млн долараў, сёлета таксама прырост на 20 %.

Паспяхова вядзецца кааперацыя па лініі машынабудавання (зборка аўтобусаў і машын), растуць і пастаўкі нашых трактароў. А праектныя інстытуты абмяркоўваюць планы развіцця гарадоў Азербайджана, у якіх могуць паўдзельнічаць і беларускія будаўнічыя кампаніі.