Беларусь разлічвае на паскарэнне сертыфікацыі для паставак мяса, малочнай прадукцыі і птушкі ў В'етнам

13 декабря 2019
Наконт гэтага гаварылі сёння на сустрэчы прэм'ер-міністр Сяргей Румас і спікер в'етнамскага парламента Нгуен Тхі Кім Нган. На думку  бакоў, у  адыходзячым годзе ўзяты добры тэмп ва ўзаемным гандлі, і вельмі важна яго захаваць. Аснову тавараабароту складаюць калійныя солі, але мы гатовы нарошчваць пастаўкі ўсіх відаў тэхнікі (ад пасажырскай да кар'ернай) і фінансаваць стварэнне сумесных прадпрыемстваў у гэтай сферы. Акрамя таго, на думку прэм'ера, перспектыўным можа быць узаемадзеянне ў навукова-тэхнічнай сферы і падрыхтоўцы навуковых кадраў.