Беларусь разлічвае на захаванне высокага ўзроўню тавараабароту з Украінай

15 апреля 2014
Беларусь разлічвае на захаванне высокага ўзроўню тавараабароту з Украінай, нягледзячы на сітуацыю, якая склалася ў суседняй краіне. Пра гэта заявіў сёння міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей пасля падпісання дамовы аб узаемадзеянні МЗС і Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Яна будзе дзейнічаць да 2016 года. Для далейшага партнёрства з Украінай створаны план працы.

Тавараабарот паміж Беларуссю і Украінай па выніках мінулага года перавысіў шэсць мільярдаў долараў, аднак істотна знізіўся - амаль на два мільярды - у параўнанні з 2012.