Беларусь разлічвае на развіццё гандлёва-эканамічных адносін з В'етнамам

2 декабря 2013

Беларусь разлічвае на больш актыўнае развіццё гандлёва-эканамічных адносін з В'етнамам.


Пра гэта сёння заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з намеснікам старшыні Нацыянальнага сходу В'етнама Хюінь Нгок Шонам. Спікер падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў развіцці адносін з В'етнамам па ўсіх кірунках, асабліва ў сферы турызму. І сёння парламенцкая дэлегацыя В'етнама ўсклала кветкі да манумента на плошчы Перамогі, ушанаваўшы памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.


Галоўная мэта візіту в'етнамскай дэлегацыі - абмен думкамі аб развіцці беларуска-в'етнамскіх адносін, а таксама ўзаемадзеянне краін на міжнароднай арэне і ў Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі.