Беларусь разлічвае на развіццё прамысловай кааперацыі з Індыяй

21 марта 2018

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў сёння на сустрэчы з паслом Індыі ў нашай старне Панкаджам Саксенам з нагоды завяршэння яго дыпмісіі ў Беларусі. Паводле слоў кіраўніка ўрада, за час працы дыпламата быў закладзены добры падмурак для ўзаемадзеяння дзвюх краін. У сваю чаргу Панкадж Саксена адзначыў, што паміж краінамі склаліся цёплыя адносіны, якія яшчэ больш умацаваліся дзякуючы візіту Прэзідэнта Беларусі ў Індыю ў верасні мінулага года.