Беларусь разлічвае на пашырэнне прамысловай кааперацыі са Свярдлоўскай вобласцю

17 августа 2017

Аб гэтым сёння заявіў прэм'ер-міністр нашай краіны Андрэй Кабякоў на сустрэчы з Яўгенам Куйвашавым, які часова выконвае абавязкі губернатара гэтага расійскага рэгіёна. Айчынныя прадпрыемствы гатовыя пашырыць кааперацыйныя сувязі са свярдлоўскімі партнёрамі і прымяняць у машынабудаванні расійскія пускавыя сістэмы і суперкандэнсатары. Сярэдні Урал - гэта адзін з флагманскіх рэгіёнаў Расіі, буйны індустрыяльны і дзелавы цэнтр. Кіраўніцтва Свярдлоўскай вобласці перспектыўнай у супрацоўніцтве з Беларуссю лічыць сферу высокіх тэхналогій і аўтаматызацыі.