Беларусь працягвае працу па дыверсіфікацыі паставак нафты

29 января 2020
Аляксандр Лукашэнка  ўпаўнаважыў урад на перамовы з Казахстанам  па нафце. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт. Гэтае рашэнне ў сферы палітыкі дыверсіфікацыі паставак чорнага золата. Беларусь прапрацоўвае розныя геаграфічныя кірункі для імпарту вуглевадароднай сыравіны і лагістыку. Раней беларускі лідар  не раз згадваў Казахстан у ліку краін, дзе патэнцыяльна можна закупляць нафту. Гэта пытанне ў тым ліку абмяркоўвалася ў кастрычніку мінулага года падчас афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан.