Беларусь працягвае курс на дыверсіфікацыю экспарту прадукцыі АПК

4 января 2020
Беларусь за мінулы год пашырыла экспарт харчавання. Папярэдне прырост паставак склаў каля 4 %. Наша краіна нагандлявала на 5,5 мільярда долараў. Ільвіную долю беларускага малака і мяса адправілі на расійскі рынак, толькі траціна прадукцыі сышла за межы саюзнай "двойкі". У 2019 атрымалася павялічыць аб'ёмы паставак амаль на ўсіх рынках збыту. Таксама адкрыць для сябе больш за дзясятак новых. 

У гандлі з Кітаем Беларусь ушчыльную наблізілася да дзевяноста мільёнаў долараў. А па выніках 2020 разлічвае дадаць, павялічыўшы пастаўкі харчавання да круглай сумы 100 мільёнаў. Асноўны драйвер - мясная прадукцыя (гэта ялавічына і мяса птушкі).