Беларусь прадоўжыла забарону на экспарт пшанічнай мукі і грэчкі ўсіх відаў. Рашэнне прынята пастановай Саўміна і будзе дзейнічаць тры месяцы. Нагадаем, абмежаванні дзейнічалі з ліпеня мінулага года ў сувязі з каранавіруснай інфекцыяй. Забарона не распаўсюджваецца на тавары для аказання міжнароднай гуманітарнай дапамогі. Абмежаванні таксама не датычацца шэрагу міжнародных транзітных перавозак.
Гэта не адзіная мера абароны ўнутранага рынку. Раней у сакавіку была прадоўжана забарона на вываз збожжавых культур з краіны, у тым ліку і ў дзяржавы ЕАЭС. Часовыя абмежаванні ўвялі ў канцы жніўня 2021 і прадоўжылі яшчэ на паўгода.













