Беларусь прыме ўдзел у міжнароднай выставе імпарту ў Шанхаі

4 октября 2018

Беларусь прыме ўдзел у міжнароднай выставе імпарту. Яна пройдзе ў Шанхаі з 5 па 10 лістапада ў самым вялікім у свеце выставачным комплексе. Беларуская экспазіцыя будзе прадстаўлена ў двух тэматычных блоках: гэта Нацыянальны павільён і Зона прадпрыемстваў і бізнесу. У рамках выставы пройдзе і беларуска-кітайскі форум. Ад нашай краіны прыедуць больш за 80 прадпрыемстваў-экспанентаў. Удзел у міжнароднай выставе дапаможа нарасціць аб'ёмы беларускіх паставак у Кітай. Нагадаем, экспарт у КНР да 2020 года павінен быць павялічаны да паўтара мільярда долараў.

Усяго ў міжнароднай выставе імпарту прымуць удзел амаль тры тысячы кампаній са 130-ці краін.