Беларусь прэзентавала дагавор аб ЕАЭС у Жэневе

19 ноября 2018

Сёння наша краіна ўпершыню брала ўдзел у пасяджэнні камітэта Сусветнай гандлёвай арганізацыі ў Жэневе нароўні з дзяржавамі - удзельнікамі гэтага аб'яднання. Беларусь прадставіла прававыя аспекты дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Як было адзначана, наша краіна дэ-факта ўжо рэалізуе правілы СГА ў знешнім гандлі таварамі і паслугамі. І спадзяецца на хутчэйшае завяршэнне перамоў па далучэнні да рынку вялікага гандлю. Пакуль мы бяром удзел у дыскусіях як назіральнік.

Раман Собалеў, дырэктар дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Беларусі:

"Мы растлумачылі нашым партнёрам тыя рэчы, што знаходзяцца ў выключнай кампетэнцыі наднацыянальных органаў, і што знаходзіцца ў кампетэнцыі краін-членаў. Мяркуем, што гэтая работа дазволіць нам прасунуцца з пункта погляду ўступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю".

Джуліян Брэйтуайт, пастаянны прадстаўнік Вялікабрытаніі пры СГА:

"Я вельмі рады, што ўсе краіны ЕАЭС мелі магчымасць паўдзельнічаць у дыскусіі. Атрымаўся вельмі прадуктыўны дыялог. І я віншую Беларусь, якая данесла сваю пазіцыю на гэтай пляцоўцы па розных гандлёвых аспектах узаемадзеяння краін у рамках ЕАЭС і СГА".

У найбліжэйшыя дні сустрэчы беларускай дэлегацыі з прадстаўнікамі СГА прадоўжацца. Абмяркуюць збліжэнне пазіцый па доступе на рынак СГА нашых тавараў і паслуг у рамках цяперашняга перагаворнага працэсу.