Беларусь прадстаўленая на транспартнай выставе ў Берліне

26 сентября 2014

Найбуйнейшая ў свеце транспартная выстава праходзіць Берліне. У рамках форуму Беларуская чыгунка ўпершыню прадэманстравала двухвосевы маняўровы цеплавоз ТМЭ-3, створаны сумесна з чэшскімі партнёрамі ў Лідзе. У прэзентацыі ўдзельнічаў кіраўнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў. Берлін па праве лічыцца сталіцай транспартнай тэхнікі. Выстава праводзіцца раз на два гады ў экспацэнтры Месе. Галоўнымі тэмамі гэтага года тут сталі Структура чыгуначнага транспарту, Інтэр'ер і Будаўніцтва тунэляў. Частка экспазыцыі знаходзіцца пад адкрытым небам, што не мае аналагаў сярод сусветных транспартных выстаў.