Беларусь прадэманструе магчымасці абароннага сектара на выставе "МАКС-2015"

25 августа 2015

Беларусь прадэманструе нацыянальную экспазіцыю на міжнародным авіяцыйна-касмічным салоне "МАКС-2015". Форум пачынаецца сёння ў падмаскоўным Жукоўскім. На нацыянальнай пляцоўцы свае магчымасці прадэманструюць прадпрыемствы абароннага сектара эканомікі Беларусі. Перспектывы супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай галіне абмяркуюць з кіраўніцтвам федэральных органаў выканаўчай улады, арганізацый і прадпрыемстваў Расіі. Нацыянальныя экспазіцыі падрыхтавалі таксама Германія, Францыя, ЗША, Індыя і Кітай - усяго 760 кампаній з 30-ці краін.