Беларусь падала Расіі новыя прапановы па пастаўках нафты

11 марта 2020
Пра гэта заявіў журналістам Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, каменціруючы вынікі  перамоў са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным, якія адбыліся сёння ў Маскве.

Парадак дня супрацоўніцтва Беларусі і Расіі не абмяжоўваецца пытаннямі паставак нафты. Прэзідэнты дзвюх краін паставілі перад урадамі важную задачу - падрыхтаваць дакументы па стратэгіі інтэграцыі. Канчатковы варыянт будзе ўзгоднены і вынесены на разгляд кіраўнікам дзяржаў на Вышэйшым Еўразійскім эканамічным савеце 10 красавіка ў Мінску.