Беларусь прапанавала стварыць механізм рэгулярных сустрэч па пытаннях атамнай энергетыкі і ядзернай бяспекі

2 ноября 2019
Беларусь прапанавала стварыць механізм рэгулярных сустрэч і нарад па пытаннях атамнай энергетыкі і ядзернай бяспекі ў рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Наша краіна, улічваючы актуальнасць тэмы, актыўна развівае ўзаемадзеянне па гэтых пытаннях у мірных мэтах, замацаваных у дэкларацыі арганізацыі. Яшчэ ў чэрвені краіны Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва па выніках саміту кіраўнікоў дзяржаў арганізацыі ў Бішкеку ў дэкларацыі падкрэслілі, што маюць намер працягваць супрацоўніцтва ў пытаннях кантролю над узбраеннямі і мірнага выкарыстання атамнай энергіі.