Беларусь прапанавала ўласную рэзалюцыю па развіцці зялёнай эканомікі ў краінах АБСЕ

9 июля 2013

Пра гэта сёння заявіў віцэ-спікер беларускага парламента Віктар Гумінскі. На парламенцкай сесіі, што прайшла ў Турцыі, наша краіна ініцыіравала 38 паправак да дакументаў у сферы бяспекі і аховы навакольнага асяроддзя. Што датычыцца беларускай рэзалюцыі па зялёнай эканоміцы, яна была прынятая аднагалосна.


Віктар Гумінскі, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Беларусі: Падтрымалі 48 дэпутатаў з 14 краін Еўропы. Пры абмеркаванні як у пастаянным камітэце, так і падчас пленарнага пасяджэння рэзалюцыя была прынятая аднагалосна. Хачу падкрэсліць, што гэта ўжо трэцяя рэзалюцыя, якую прадстаўляе Беларусь у ПА АБСЕ і якая прымаецца аднагалосна.


Падчас парламенцкай сесіі АБСЕ ў Стамбуле беларускія дэпутаты таксама правялі перамовы з кіраўніцтвам парламента Турцыі. Галоўная іх тэма - пагадненне аб бязвізавых паездках, ратыфікаваць якое дэпутаты плануюць ужо гэтай восенню.