Беларусь прапанавала Расіі адмовіцца ад збірання экспартных пошлін на нафтапрадукты

3 октября 2014

Беларусь прапанавала Расіі ў рамках кампенсавання страт ад падатковага манеўру цалкам адмовіцца ад збірання з рэспублікі экспартных пошлін на нафтапрадукты. Аб гэтым сёння ў парламенце заявіў член Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад Беларусі Сяргей Румас. Прапаноўваецца захаваць такі механізм да канца 2017 года, гэта значыць да заканчэння мадэрнізацыі беларускіх НПЗ. Перад ратыфікацыяй Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе дэпутаты запрасілі ў парламент членаў урада. У заканадаўцаў шмат пытанняў да Дагавора аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза. Яны датычацца агульнага энергетычнага, транспартнага і фінансавага рынкаў. Асноўнае пытанне - гэта падатковы манеўр Расіі. Ён, паводле прызнання дэпутатаў, абцяжарвае разгляд парламентам і прыняцце закону аб бюджэце на будучы год.


Кабінет міністраў прынцыпова адобрыў праект бюджэту без уліку страт ад падатковага манеўру. З якім балансам сфарміраваны ўрадавы варыянт дакумента - не ўдакладняецца.