Беларусь прапанавала Манголіі распрацаваць дарожную карту сумесных праектаў

30 мая 2013

Гэта заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі на сустрэчы з намеснікам міністра замежных спраў Манголіі. На думку Міхаіла Мясніковіча, краіны маюць патэнцыял для павелічэння тавараабароту, развіцця супрацоўніцтва ў інвестыцыйнай сферы. У гэтай сувязі прэм'ер-міністр прапанаваў скласці свайго роду дарожную карту піянерных праектаў, якія бакі маглі б рэалізаваць у найбліжэйшы час. Міхаіл Мясніковіч выказаў упэўненасць, што цяперашні візіт дэлегацыі Манголіі ў Беларусь адкрые новую старонку ў гісторыі адносін дзвюх краін.
Манголія запрашае Беларусь удзельнічаць у распрацоўцы радовішчаў карысных выкапняў. Краіна валодае багатымі запасамі і гатовая прапанаваць нашым кампаніям удзельнічаць у іх асваенні. Таксама госці бачаць перспектывы супрацоўніцтва ў галіне машынабудавання і сельскай гаспадаркі.