Беларусь прапаноўвае Таджыкістану і іншым краінам рэгіёна кааперацыю ў АПК і прамысловасці

15 мая 2018

Пра гэта было заяўлена сёння ў Душанбэ на бізнес-форуме. Фармат мерапрыемства не зусім звыклы - удзельнічаюць у ім таксама ўзбекскія, пакістанскія, казахскія і афганскія кампаніі. Мінск выступіў з ідэяй арганізаваць сумесныя прадпрыемствы па перапрацоўцы ялавічыны, мяса птушкі і затым пад адзіным брэндам выходзіць на рынкі іншых краін, а таксама супрацоўнічаць у галіне машынабудавання і IT. Вынік перамоў ужо ёсць - узаемадзейнічаць дамовіліся вытворцы тэхнікі і фармацэўтычныя кампаніі.