Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на 10 пасяджэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбурга. Акрамя таго, наша краіна гатовая ўдзельнічаць у развіцці электробусных пасажырскіх маршрутаў у горадзе на Няве.
Важным кірункам супрацоўніцтва Андрэй Кабякоў назваў будаўнічую сферу. Ужо рэалізуецца сумесны праект - будаўніцтва беларускага квартала ў Санкт-Пецярбургу і пецярбургскага ў Мінску. Распрацавана канцэпцыя будаўніцтва, наступным крокам стане конкурс на праектаванне шматкватэрных жылых дамоў.













