Беларусь прапануе Кітаю разам стварыць касмічны спадарожнік

23 мая 2018

У Мінск з афіцыйным візітам упершыню прыбыў кіраўнік кітайскай Акадэміі навук, сусветна вядомы навуковец Бай Чуньлі. Сёння дэлегацыя з КНР наведала Нацыянальную акадэмію навук Беларусі. Цікавасць да супрацоўніцтва ў касмічнай сферы пацвердзіў і кітайскі бок. Акрамя таго, бакі маюць намер узаемадзейнічаць і ў галіне нанабіятэхналогій. Спадар Чуньлі ўбачыў музей дасягненняў беларускай навукі, пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей. Таксама сёння яму ўрачыста ўручылі дыплом замежнага члена беларускай Акадэміі навук.

Бай Чуньлі, кіраўнік кітайскай Акадэміі навук:

"У акадэмій навук Беларусі і Кітая шмат сумесных праектаў у галіне прыродазнаўчых навук, IT-тэхналогій, аднаўляльнай энергетыкі. Перспектывы мы бачым у сумеснай працы па даследаванні касмічнай прасторы. Беларускія калегі сёння прапанавалі нам распрацаваць першы беларуска-кітайскі касмічны спадарожнік. Я думаю, мы пачнем працу ў гэтым кірунку".

Бай Чуньлі кіруе кітайскай Акадэміяй навук з 2011 года. Гэта найбуйнейшая навуковая арганізацыя свайго роду ў свеце. У яе склад уваходзяць 104 навукова-даследчыя інстытуты, 12 галіновых акадэмій і 3 універсітэты. Усяго ў штаце больш за 70 тысяч навуковых супрацоўнікаў.