Беларусь атрымала статус назіральніка ў камітэце Сусветнай гандлёвай арганізацыі па дзяржзакупках

28 июня 2018

Беларусь атрымала статус назіральніка ў камітэце Сусветнай гандлёвай арганізацыі па дзяржзакупках. Рашэнне прынята па выніках пасяджэння ў Жэневе. У яго працы ўдзельнічала дэлегацыя нашай краіны. Беларусь стала першай у свеце, хто аформіў такі статус да ўступлення ў СГА, і атрымала права ўдзельнічаць у дыскусіях на пляцоўцы камітэта.

Пагадненне СГА па дзярзакупках - шматбаковая дамова. Яго ўдзельнікі - 47 краін, уключаючы ЕС, ЗША, Канаду, Швейцарыю, Японію і Карэю.