Беларусь атрымала грант ад Еўрасаюза на рэалізацыю праекта Зялёная эканоміка

20 мая 2013

Фінансавая дапамога памерам 12 мільёнаў еўра накіраваная на развіццё гэтага праекта ў нашай краіне і пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва. Перавод эканомікі на зялёныя рэйкі будзе спрыяць запуску новых вытворчасцяў з інавацыйнымі тэхналогіямі - як альтэрнатыўнымі, так і рэсурсазберагальнымі. На сёння ў Беларусі рэалізуецца некалькі прыродаахоўных праектаў, у тым ліку з Еўрасаюзам. Гэта праект на 5 мільёнаў еўра па перапрацоўцы адходаў.