Беларусь сёлета плануе павялічыць экспарт у Казахстан

29 марта 2021
Беларусь плануе павялічыць экспарт у Казахстан сёлета. За кошт прадуктаў харчавання, тавараў лёгкай прамысловасці і касметыкі. Гэта ў "Галоўным эфіры" распавёў кіраўнік нашай дыпмісіі ў Нурсултане Павел Уцюпін.  Нягледзячы на некаторыя COVID-абмежаванні, у планах шмат і сумесных праектаў.  Стварэнне пажарных машын і ветпрэпаратаў. Акцэнт на  прамысловую кааперацыю. У нашага трактарнага завода  ў Казахстане ўжо ёсць тры вытворчыя пляцоўкі і ступень лакалізацыі пастаянна павялічваецца.  

Беларусь і Казахстан робяць стаўку на прамысловую кааперацыю

За мінулы год  тавараабарот Беларусі і Казахстана склаў каля 850 мільёнаў долараў. У кошыку ўзаемных продажаў - 750 пазіцый. Зараз гэты спіс будзе павялічвацца.