Беларусь плануе прыцягнуць 5,5 млрд долараў замежных інвестыцый за пяцігодку

16 июня 2021

Аб гэтым распавяла намміністра эканомікі Анжаліка Нікіціна. Вялікую стаўку робяць на "Вялікі камень". Напярэдадні кіраўнік дзяржавы падпісаў указ аб развіцці індустрыяльнага парка. Дакументам пашыраны кірункі дзейнасці рэзідэнтаў. Акцэнт - на медыцыне, 5G-тэхналогіях і беспілотным аўтамабілебудаванні. Развіваць будуць і іншыя эканамічныя зоны Беларусі.

Сярэдні партрэт кампаніі-рэзідэнта "Вялікі камень" выглядае наступным чынам. У штаце 90 чалавек, аб'ём інвестыцый - 20 мільёнаў долараў. Большая частка выпускаемай прадукцыі ідзе на экспарт.