Беларусь плануе накіраваць на мадэрнізацыю эканомікі ў наступным годзе больш як 130 трыльёнаў рублёў

22 ноября 2013

Аб гэтым заявіў сёння Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з дэпутатамі абедзвюх палат парламента. У новым эканамічным фармаце станаўлення АЭП і фактычнай работы па ўмовах СГА - мадэрнізацыя, стварэнне новых вытворчасцяў і рост экспарту, з'яўляюцца асноўнымі пунктамі эканамічнага росту ў наступным годзе.


У гэтых умовах пазіцыя ўрада ў тым, каб захаваць калектывы, рынкі, а таксама працаваць рэнтабельна. У цэлым Міхаіл Мясніковіч разлічвае, што дадзены год будзе завершаны ўстойліва. Галоўнае - захаваць эканоміку прадпрыемстваў, - падкрэсліў прэм'ер-міністр.