Беларусь плануе здабыць мінімум 1 730 000 тон нафты

6 сентября 2021

Даклад аб працы Беларуснафты Прэзідэнту сёння зрабілі старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава і гендырэктар Аляксандр Ляхаў

Сёння кампанія - найбуйнейшы прадавец нафтапрадуктаў у краіне  (доля на рынку каля 70 %). 

Узровень здабычы нафты ў Беларусі павялічваецца штогод на 20 тысяч тон.  Задача гэтага года - здабыць мінімум 1 730 000 тон чорнага золата.

У Беларусі да канца года будзе 600 ЭЗС 

Наша краіна не адстае ад сусветнага  экатрэнда. За развіццё сеткі зарадных станцый для электрамабіляў  адказная Беларуснафта. Ужо абсталявана  больш за 450 станцый. Да канца года іх будзе 600.