Беларусь - першая краіна ў свеце, дзе заканадаўча ўрэгуляваная тэхналогія блакчэйн

22 декабря 2017

Падпісаны Прэзідэнтам дэкрэт «Аб развіцці лічбавізацыі эканомікі” рэвалюцыйны як для сусветнай IT-экасістэмы, так і для беларускай эканомікі ў цэлым. Падатковы рэжым у Парку высокіх тэхналогій падоўжаны да 2049 года. Рэзідэнтам не трэба аплачваць ПДВ, падатак на даходы замежных арганізацый і афшорны збор. Прапісаны нормы англійскага права, якія дазваляюць заключаць кантракты і размаўляць з замежнымі кампаніямі на адной мове. Дзякуючы пашырэнню відаў дзейнасці ў рэзідэнтаў парка з'явяцца новыя прафесіі ў розных сферах эканомікі. Маштабная падтрымка і сістэмы адукацыі - IT-кампаніі могуць аказваць спонсарскую дапамогу: выдзяляць гранты таленавітым выкладчыкам і студэнтам. Сапраўдны фурор у сусветнай IT-супольнасці - прававое рэгуляванне блакчэйн у Беларусі. Мы першыя ў свеце.

Нагадаем, што курс на стварэнне IT-краіны быў узяты гэтай вясной пасля наведвання Кіраўніком дзяржавы беларускай IT-кампаніі ў галіне штучнага інтэлекту.

І вось яшчэ рэакцыя ад IT-супольнасці аб прынятым новым дакуменце. Нам удалося пагутарыць з вядомым беларускім IT-прадпрымальнікам, стваральнікам шэрагу паспяховых стартапаў, пасля набытых Facebook, Mail.Ru Group, Google Юрыем Гурскім. На яго думку, заканадаўчыя новаўвядзенні, прапісаныя ў дэкрэце, сёння апярэджваюць многія высокатэхналагічныя краіны.

Свае меркаванні наконт новага дэкрэта "Аб лічбавізацыі эканомікі" эксклюзіўна для Агенцтва тэленавін выказалі вядомыя ў Беларусі і свеце IT-персоны. Падрабязнасці глядзіце ў нашых наступных выпусках.