Беларусь чакае чарговую партыю азербайджанскай нафты

13 марта 2020
Паводле папярэдняй інфармацыі Белнафтахіма, танкер з палівам прыбудзе ў тэрмінал пад Адэсай у 20-ых чыслах сакавіка. У нашу краіну яе перапампуюць па нафтаправодзе на НПЗ. Нагадаем, напярэдадні ва ўкраінскі порт даставілі першую партыю азербайджанскай нафты для нашай краіны. Аб'ём грузу склаў 90 тысяч тон.

З улікам паставак у сакавіку беларускія НПЗ перапрацуюць мільён тон вуглевадародаў. Гэтага аб'ёму хопіць для загрузкі прадпрыемстваў і задавальнення патрэбнасцяў унутранага рынку, забяспечаныя экспартныя кірункі. Пошук альтэрнатыўных пастаўшчыкоў працягваецца.