200 тон ялавічыны сёлета адправіцца ў Кітай. У рамках тура па нашых прадпрыемствах бакі дамовіліся пра пастаўку прадукцыі на 20 мільёнаў долараў на працягу года. Бярозаўскі мясакансервавы камбінат склаў кантракт на 10 мільёнаў і пачынае працаваць над спецыфікацыяй. На Пінскім мясакамбінаце разгледзелі магчымасць стварэння сумеснай вытворчасці халяльнай прадукцыі. Кітайскія партнёры гатовыя набываць і перапрацоўваць ялавічныя косці, а таксама прапанаваць уласную тэхналогію абвалкі. Сёння ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі бакі падпісалі пратакол пра намеры супрацоўніцтва.
Сёння Беларусь паспяхова пастаўляе на кітайскі рынак малочную прадукцыю. За мінулы год сертыфікавана 36 кампаній. За 5 месяцаў гэтага года аб'ём экспарту малочнай прадукцыі ў Кітай дасягнуў двух мільёнаў долараў.













