Беларусь адкрывае новыя рынкі збыту

27 октября 2017

Беларусь адкрывае новыя рынкі збыту, і адным з перспектыўных становіцца афрыканскі рэгіён. Як падкрэсліў старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Сяргей Рахманаў, сёння мы актыўна вывучаем увесь Афрыканскі кантынент. Напрыклад, у Эфіопіі завяршаецца работа па аднаўленні дзейнасці зборачнай вытворчасці беларускіх трактароў і іншай сельгастэхнікі. Кенія зацікаўлена ў нашай харчовай прадукцыі. Па прагнозах сенатара, Афрыка ў хуткай будучыні стане асноўным рынкам збыту для многіх еўрапейскіх краін.

Сяргей Рахманаў, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага збору Беларусі: "У арбіту эканамічных інтарэсаў Беларусі апошнім часам актыўна ўвайшлі Егіпет і Судан, таму разглядаем шэраг законапраектаў, якія датычацца наладжвання адносін з гэтымі краінамі на больш высокім узроўні, у тым ліку падтрымкі правоў грамадзян, заключэнне дагавораў эканамічнага характару і стварэнне адпаведных умоў для вядзення бізнесу".

На пасяджэнні трэцяй сесіі Савета Рэспублікі ратыыфікаваны Мытны кодэкс ЕЭАС. Законапраект грунтуецца на перадавых практыках. Галоўнае - гэта перавод сістэм з папяровай на электронныя формы, што дазволіць значна сэканоміць рэсурсы бізнесу.