Беларусь адкрытая для супрацоўніцтва з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця, але лінейку праектаў трэба пашыраць. Пра гэта заявіў Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам банка Андрашам Шыморам. Бакі маглі б больш актыўна прасоўваць транспартныя праекты, а таксама праграмы ў лясной і сельскай гаспадарках - і для гэтага ёсць падставы.
Адзначым, з 1992 года агульны аб'ём інвестыцый у беларускую эканоміку ацэньваецца амаль на паўтара мільярда долараў. За гэты час рэалізаваныя 64 праекты. На этапе ўвасаблення - праект па вытворчасці саставу гарадскога, прыгараднага і міжабласнога грамадскага электратранспарту.














