Беларусь асвойвае практыку франчайзінгу

25 марта 2013
Беларусы часцей купляюць гатовы бізнес за мяжой. З 28 франшыз толькі 10 наш бізнес, астатнія - міжнародныя. Рэстараны, рознічны гандаль, брэнды жаночай бялізны купляюць у беларусаў найбольш актыўна. Мы ж пад капірку развіваем у сябе ў краіне раскручаныя замежныя брэнды адзення і сеткі хуткага харчавання.
Размах франчайзінгу яшчэ залежыць і ад гандлёвых плошчаў: чым больш, тым лепш. Па плане да 2015 года будуць пабудаваныя 60 буйных гандлёва-забаўных цэнтраў. Зараз бізнесменам ужо не так страшна ўкладваць грошы ў новы від бізнесу.
Ацаніць эфектыўнасць франчайзінгу можна па статыстыцы. Поспех чакае 10 з 8 прадпрыемстваў. Рызыка мінімальная і добры прыбытак - галоўны плюс франчайзінгу. Высокая арэнда і няшмат гандлёвых плошчаў не павінны стаць перашкодай бізнесу. Выбіраем паспяховую франшызу і зарабляем.