Беларусь ажыццявіла апераджальны авансавы плацеж за пастаўку расійскага газу

8 декабря 2016

Пра гэта  паведаміў прэс-сакратар прэм'ер-міністра Уладзіслаў Сычэвіч. У кастрычніку на ўзроўні ўрадаў Беларусі і Расіі дасягнуты прынцыповыя дамоўленасці і вызначаны канкрэтныя механізмы па вырашэнні праблемных пытанняў у нафтагазавай сферы...
Аднак іх рэалізацыя зацягнулася. І зараз Беларусь зацікаўлена ў найхутчэйшым вырашэнні сітуацыі, у сувязі з чым у якасці першага кроку і жэсту добрай волі  ажыццявіла апераджальны авансавы плацеж за прыродны газ. Беларусь разлічвае на добрую волю ў адказ расійскага боку ў выглядзе найхутчэйшага аднаўлення аб'ёмаў паставак нафты ў Беларусь, вызначаных дзеючымі міжурадавымі пагадненнямі. Адначасова Беларусь спадзяецца, што расійскія партнёры пачнуць практычную рэалізацыю прынцыповых кастрычніцкіх дамоўленасцяў, уключаючы пытанні ўмоў пастаўкі ў Беларусь прыроднага газу.