Беларусь не будзе звяртацца ў МВФ па новую крэдытную праграму

31 октября 2019

Пытанне аб прыцягненні сродкаў МВФ на парадку дня не стаіць. Пра гэта заявіў сёння першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын на палях "Кастрычніцкага эканамічнага форуму". Рэалізацыя дарожнай карты павышэння эфектыўнасці нацыянальнай эканомікі не патрабуе вялікіх укладанняў. Пакрокавы план дзеянняў распрацоўваецца з Сусветным банкам, ён ужо ў высокай ступені гатоўнасці. Дарэчы, гэтымі днямі ў нашай краіне знаходзіцца місія МВФ. Пасля завяршэння працы прагноз па росце эканомікі Беларусі можа быць абноўлены.