Беларусь нарошчвае рэгіянальнае супрацоўніцтва

2 июня 2015

У краіне з візітам знаходзіцца дэлегацыя на чале з губернатарам Пскоўскай вобласці Андрэем Турчаком. Напярэдадні госці наведалі Віцебск. Падчас сустрэчы з кіраўніцтвам рэгіёна бакі пацвердзілі магчымасць далейшага супрацоўніцтва. Пагадненне аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным узаемадзеянні паміж абласцямі было падпісана яшчэ ў 1997 годзе. І зараз мае патрэбу ў актуалізацыі.

Андрэй Турчак, губернатар Пскоўскай вобласці (Расія): "Вострае пытанне стаіць па гандлі ў паўднёвых рэгіёнах. Гэтыя пытанні мы гатовыя абмяркоўваць падчас рабочай сустрэчы. Ёсць пэўныя прапановы, якія мы жадалі б агучыць і зрабіць усё, каб прадукцыя сельскай гаспадаркі была прапанавана ў нас".

Адзначым, тавараабарот паміж Віцебскай і Пскоўскай абласцямі штогод складае каля 50-ці мільёнаў долараў. Актывізаваць супрацоўніцтва дазволіць і форум рэгіёнаў. Ён адбудзецца ў верасні ў Вялікім Ноўгарадзе.