Беларусь нарошчвае харчовую прысутнасць на рынку Арабскіх Эміратаў

14 декабря 2016

А ён, дарэчы, славіцца высокімі стандартамі якасці для ўсіх пастаўшчыкоў малочнай і мясной прадукцыі.

Пакуль сярод іх толькі некалькі беларускіх прадпрыемстваў. Але яшчэ цэлы шэраг сёння праходзіць сертыфікацыю па ісламскіх стандартах – “халяль”. За імі асаблівыя тэхналогіі вырабу прадукцыі. Лічыцца, што яна павінна быць выключна чыстай. Маркіроўка "халяль" успрымаецца як знак бездакорнай якасці на ўсіх этапах вытворчасці.

Між тым Эміраты гатовыя аказаць садзейнічанне ў атрыманні сертыфікатаў "халяль" беларускімі прадпрыемствамі. Гэтымі днямі ў Мінску ўсходнія партнёры прэзентуюць магчымасці для двухбаковага супрацоўніцтва ў пастаўках прадукцыі.

Хамед Джамал, выканаўчы дырэктар кампаніі RACS (ААЭ): "У вас вялікія магчымасці ў пастаўках сельскагаспадарчай прадукцыі. Гэтае яйкі, мяса, курыца. І мы ведаем, што гэта натуральныя прадукты. Яны не гарманальныя і г.д. І што адрознівае беларускую вытворчасць, у вас высокая якасць, натуральныя прадукты, у вас вялікі вопыт у вытворчасці".

Ігар Бондараў, старшы саветнік па гандлёва-эканамічных пытаннях пасольства Беларусі ў ААЭ: "У нас сёння, я ўпэўнены, існуе маса прадпрыемстваў, якія ўжо адпавядаюць гэтым стандартам. Але гэтыя стандарты трэба пацвердзіць экспертным шляхам. Таму сённяшняе мерапрыемства заклікана растлумачыць, якім чынам гэта зрабіць, патлумачыць нашым прадпрыемствам, каб яны разумелі логіку працэсу: куды ім рухацца, у якім кірунку, да каго звяртацца па такі сертыфікат, колькі часу гэта зойме. Улічваючы тыя сучасныя вытворчасці, якія існуюць у нас у рэспубліцы, я думаю, што гэта будзе нескладана".     

Сертыфікацыя па стандартах "халяль" адкрывае для беларускіх кампаній-экспарцёраў не толькі рынак Эміратаў, але і ўвесь рэгіён Блізкага Усходу.