Беларусь нарошчвае аб'ёмы і адкрывае новыя рынкі экспарту малочнай прадукцыі

30 апреля 2017

За першы квартал продажы выраслі амаль на 40 %. Зарабілі больш за 600 мільёнаў долараў.

У тым ліку і за кошт новых рынкаў у некалькі разоў выраслі пастаўкі ў краіны Персідскага заліва, Афрыкі, В'етнама і Кітая. З ім у планах гандляваць на 10 мільёнаў долараў за год. Такія лічбы прагучалі на тыдні з трыбуны III Міжнароднага форуму "Беларусь малочная". Форум сабраў каля 250 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Францыі і ЗША.