Беларусь мае намер развіваць супрацоўніцтва з Расіяй у атамнай энергетыцы

9 сентября 2021

Беларусь і Расія гатовыя і далей развіваць супрацоўніцтва ў атамнай энергетыцы. Ужо сфарміраваны і пералік перспектыўных  кірункаў: гэта экалагічны маніторынг, ядзерная медыцына, стварэнне сумеснага цэнтра ядзерных навуковых даследаванняў на базе нашай  Акадэміі навук. 

І гэта толькі пачатак, адзначыў  сёння беларускі прэм'ер на сустрэчы з дэлегацыяй  карпарацыі "Расатам". Найважнейшы праект для  Беларусі - будаўніцтва АЭС. У чэрвені ў прамысловую эксплуатацыю запусцілі першы энергаблок, будуецца і другі. Яго гатоўнасць амаль 88 %.  І беларускі бок зацікаўлены ў  захаванні тэрмінаў  узвядзення гэтага аб'екта. Доўгатэрміновыя перспектывы  ўзаемадзеяння замацавалі  і распрацаванай  саюзнай праграмай па атамнай энергетыцы. 

Беларусь працуе над стварэннем адзінай дзяржаўнай сістэмы абыходжання з радыеактыўнымі адходамі. І тут важная кансультатыўная дапамога Расатама, улічваючы яе багаты вопыт у станаўленні гэтай сістэмы. Дзяржкарпарацыя таксама гатова  разам займацца і  праектамі, звязанымі з назапашвальнікамі энергіі, разумнай энергетыкай і  лічбавымі рашэннямі.





Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя