Беларусь мае намер прадоўжыць арганізацыю зборачных вытворчасцяў у Цэнтральнай Азіі

9 апреля 2013

Абмеркаваць сумесныя праекты ў нашу краіну прыбыла вялікая дэлегацыя з Казахстана.


Што яшчэ могуць прапанаваць адзін аднаму партнёры Адзінай эканамічнай прасторы,  даведваўся Сяргей Хамянтоўскі


 


Летась тавараабарот паміж Беларуссю і Казахстанам вырас на 15%, ушчыльную наблізіўшыся да запаветнага мільярда. Краіны плануюць кратна нарасціць супрацоўніцтва, Адзіная эканамічная прастора дапаможа. Новая планка ставіцца на ўзроўні ўжо 3 мільярдаў долараў.


Каб прывезці ўсіх ахвотнікаў у Мінск, адміністрацыі Карагандзінскай вобласці прыйшлося заказаць чартар. Больш за 70 прадстаўнікоў бізнес-структур прыляцелі на Беларуска-Казахстанскі бізнес-форум. Партнёры па ЕЭП маюць намер на свае вочы ўбачыць, як вырабляецца тое, што ў цэнтры Еўразіі купляюць з задавальненнем.


Бізнес-форум - гэта, першым чынам, пошук новых партнёраў, вывучэнне магчымасцяў інвеставання ў рэгіён. Інвестыцыйныя інтарэсы Казахстана шырокія і капіталы гатовыя прыйсці ў любую галіну беларускай эканомікі.


Казахстан займае 3-е месца ў СНД пасля Расіі і Украіны ў гандлі з Беларуссю. Віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы дынамікай развіцця адносін задаволены. Развіваць партнёрства трэба ў больш складаных формах, ствараючы сумесныя прадпрыемствы, прапаноўвае акім Карагандзінскай вобласці. Беларусь ужо ўдзельнічае ў дзясятках маштабных праектах індустрыяльнага развіцця Казахстана.


Гаворачы аб эканамічнай інтэграцыі, варта ўспомніць пра 13 праектаў. Акрамя нафтахіміі, гаворка ідзе, у прыватнасці, пра зборку беларускай тэхнікі ў Казахстане, пра супрацоўніцтва ў АПК. Айчынныя машынабудаўнікі плануюць пашырыць збыт, сэрвіснае абслугоўванне і зборку тэхнікі ў цэнтры Еўразіі. БелАЗ замацоўваецца ў Казахстане і пашырае лінейку кар'ерных самазвалаў, што  выпускаюцца ў Карагандзе. МАЗ гатовы абнавіць аўтобусны парк у самай буйной па тэрыторыі і прамысловым патэнцыяле Карагандзінскай вобласці.


Візіт дэлегацыі Карагандзінскай вобласці заўтра прадоўжыцца. Акрамя сустрэч у міністэрскіх кабінетах, госці наведаюць шэраг айчынных прамысловых флагманаў.