Беларусь можа запусціць яшчэ адзін спадарожнік за найбліжэйшыя 2-3 гады

23 июня 2015

Гэта заявіў кіраўнік Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў на сустрэчы з кіраўніком Раскосмасу Ігарам Камаровым. Сёння работы ў галіне касмічных тэхналогій у тэарэтычнай і практычнай частках працягваюцца. Новы спадарожнік будзе больш магутны і дазволіць атрымліваць здымкі з высокай ступенню дэталізацыі. Магчымасці запуску і этапы работ над новым касмічным апаратам абмяркуюць сёння больш падрабязна. Назву для расійска-беларускага спадарожніка пакуль не прыдумалі.

Уладзімір Гусакоў, старшыня Прэзідыума НАН Беларусі: "Больш дакладныя здымкі, ясныя, больш пэўныя, і мы плануем не толькі выкарыстоўваць для ўнутраных мэт. Але мы плануем і камерцыйнае выкарыстанне спадарожніка. Гэта значыць прадаваць гэтыя здымкі і ўнутраным карыстальнікам, і за мяжой".

Ігар Камароў, генеральны дырэктар Раскосмасу: "Мэта візіту - гэта развіццё тых добрых і цесных сувязяў супрацоўніцтва, якія ў нас ёсць з НАН і з прадпрыемствамі прамысловасці Беларусі. Адно з пытанняў - гэта ўмацаванне, развіццё, у тым ліку і групоўкі касмічных апаратаў".

У праграме візіту дэлегацыі Раскосмасу некалькі беларускіх прадпрыемстваў і навуковых інстытутаў Акадэміі навук, а таксама запланавана сустрэча ў Савеце Міністраў.