Беларусь купіла ў ЗША новую партыю нафты. Аб'ём сыравіны - 80 тысяч тон

16 июля 2020
Сёння ў амерыканскім порце пачалі загрузку танкера. Яго рыхтуюць да адпраўкі ў Клайпеду. Беларусь пашырае пул экспарцёраў вуглевадародаў. Гэта забяспечыць дыверсіфікацыю паставак сыравіны, на якую арыентаваныя нашы НПЗ. У рамках беларуска-амерыканскага супрацоўніцтва гэта ўжо другі танкер  сёлета. У Белнафтахіме рыхтуюцца да прыёму сыравіны. 

Аляксандр Цішчанка,  прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" (па тэлефоне): "Рыхтуецца да адпраўкі танкер з нафтай  сорту "Белы арол". Ён будзе ў порце Клайпеды дзесьці ў пачатку жніўня -  6-8 жніўня. Потым, пасля гэтага будзе перавалка чыгуначным транспартам на "Нафтан". "Белы арол" - гэта сорт, распрацаваны для еўрапейскіх заводаў, арыентаваных на Urals, таму пытанняў з перапрацоўкай узнікаць не будзе ніякіх".