Беларусь жадае выйсці на новы ўзровень кааперацыі з Расіяй

3 февраля 2021

Аб гэтым заявіў Раман Галоўчанка на сустрэчы з віцэ-прэм'ерам Расіі Юрыем Барысавым. Па словах беларускага прэм'ера, эканомікі дзвюх краін паказваюць сінхронны аднаўленчы рост пасля крызісу. Гэта важна для Беларусі, бо Расія з'яўляецца ключавым партнёрам у ваенна-тэхнічнай, навуковай і прамысловай сферах. Раман Галоўчанка запэўніў - умацаванне і развіццё супрацоўніцтва было і будзе прыярытэтным кірункам для беларускіх улад.