Беларусь - Казахстан: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва ў лічбах

23 октября 2019

Беларусь і Казахстан звязваюць даўнія дружалюбныя адносіны. Найбольш ярка  гэта выяўляецца ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Аб'ём гандлю Беларусі і Казахстана  летась вырас да трохгадовага максімуму. З 2015 лічба павялічылася на 322 мільёны долараў. Пры гэтым  наш экспарт у Казахстан амаль у 7 разоў перавышае імпарт.

За першыя 8 месяцаў гэтага года таксама адзначаецца рост тавараабароту  на 3 %. Якія беларускія тавары карыстаюцца попытам у Казахстане?

Апошні час назіраўся ўсплёск цікавасці да сметанковага масла. Пастаўкі павялічыліся ў 8 з паловай разоў. Ахвотна бяруць беларускае малако, вяршкі, цукар. Ёсць прырост у продажах грузавікоў і мэблі.

Даволі шырока ў Казахстане прадстаўлены нашы дзелавыя колы. Зараз  там 256 кампаній з беларускім удзелам. І 7 дзеючых зборачных вытворчасцяў тэхнікі айчынных марак. У Беларусі працуюць 49 прадпрыемстваў з казахстанскім капіталам.