Без міждзяржаўнага супрацоўніцтва ў гэты няпросты час не абысціся. Спынімся на адным з партнёраў Беларусі - Казахстане. Узаемны тавараабарот толькі сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання летась павялічыўся і перавысіў 307 мільёнаў долараў. Пры гэтым на наш экспарт прыпадае амаль 290 мільёнаў долараў. Аб гэтым паведамілі на пасяджэнні сумеснай беларуска-казахстанскай рабочай групы. Абмеркавалі сёння і перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва: сярод іх - пытанні ў галіне гандлю харчаваннем і вытворчасць ветэрынарных прэпаратаў.
Вынікі двухбаковага ўзаемадзеяння ўжо ёсць у галіне выпрабавання гатункаў раслін - працу ў гэтым кірунку працягнуць. Нагадаем, першае пасяджэнне рабочай групы прайшло ў Казахстане ў 2019 годзе.
Беларусь - Казахстан: перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва
24 февраля 2021













