Беларусь і Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка актывізуюць і пашыраюць гандлёва-эканамічныя адносіны. Адзін з галоўных акцэнтаў на міжрэгіянальным супрацоўніцтве. Пра гэта сёння заявілі ў Мінаблвыканкаме. Там прайшлі перамовы паміж губернатарам цэнтральнага рэгіёна Аляксандрам Турчыным і паслом ПАР у Расіі і Беларусі Мзувукіле Джэфам Макетукам. Сярод узаемных інтарэсаў аграпрамысловы комплекс, машынабудаванне. А таксама адукацыя (у Мінску вучацца больш за 20 студэнтаў з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі). Бакі дамовіліся ў найбліжэйшы час рэалізаваць некалькі праектаў і абмяняцца візітамі ў рэгіёны дзвюх краін.
Беларусь і Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка пашыраюць гандлёва-эканамічныя адносіны
29 сентября 2021













