Беларусь і Вялікабрытанія актывізуюць знешні гандаль

21 июня 2019
Напярэдадні Парк высокіх тэхналогій наведаў і міністр па гандлёвай палітыцы Міністэрства знешняга гандлю Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. Сёння жа Джордж Холінгберы сустрэўся з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. У рамках рэалізацыі дамоўленасцяў бакі запусцілі працэдуру гандлёвага дыялогу на ўзроўні ўрадаў дзвюх краін. Чаму для гэтага спатрэбіўся больш як год - у эксклюзіўным інтэрв'ю нам распавёў брытанскі міністр.

Джордж Холінгберы, дзяржаўны міністр па гандлёвай палітыцы Міністэрства знешняга гандлю Вялікабрытаніі: "Гэта проста. Вашы гледачы напэўна ведаюць, што Вялікабрытанія знаходзіцца ў працэсе выхаду з ЕС. Адпаведна, Міністэрства знешняга гандлю займаецца пераходам на "новыя рэйкі". Гэта прадугледжвае новыя тарыфы і гандлёвыя пагадненні. Гэта для нас сур'ёзны выклік, і ад гэтага шмат працы".

Як міністр ацэньвае намаганні ўлад Беларусі ў сферы хай-тэк і лічбавізацыі, ці гатовы Лондан падтрымаць Беларусь на шляху ўступлення ў СГА і якія чаканні ад II Еўрапейскіх гульняў - глядзіце ў нядзелю ў 9 вечара ў "Галоўным эфіры".